Бабруйчаніна Станіслава Кавалеўскага папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у мітынгах

2012 2012-03-24T21:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да актывіста Беларускай сацыл-дэмакратычнай партыі (Грамады) завітаў старэйшы ўчастковы апорнага пункту аховы правапарадку №14 маёр Раман Коўрык. Свой візіт міліцыянт зладзіў вечарам 23 сакавіка.

Міліцыянт папярэдзіў Станіслава пра адказнасць за ўдзел у несанкцыяваных мерапрыемствах і верагодных мітынгах, якія могуць адбыцца 25 сакавіка ў Бабруйску і Менску.

“На мае пытанні маёр Коўрык ніяк не рэагаваў. Я спрабаваў у яго дазнацца, што гэта за дата 25 сакавіка і ці санкцыяваны мітынг у Менску, аднак так і не атрымаў ад яго адказаў”, - кажа Станіслаў Кавалеўскі.

Трэба адзначыць, што 22 сакавіка на бабруйскай сядзібе Аб’яднанай Грамадзянскай партыі адбылася вечарына, прысвечаная чарговай гадавіне ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. На гэтай вечарыне Станіслаў Кавалеўскі выступаў з дакладам пра ролю Бабруйска і бабруйцаў у працэсе ўтварэння першай незалежнай беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international