25 верасьня палітзьняволены Сяргей Скарабец аб'явіў галадоўку

2006 2006-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта ён заявіў падчас наведваньня калоніі карэспандэнтам агенцтва БелаПАН.

Сяргей Скрабец пратэстуе ў сувязі з тым, што яго дагэтуль не прадставілі да ўмоўна-датэрміновага вызваленьня. Ён накіраваў з гэтай нагоды скаргу ў МУС. Паводле кіраўніцтва папраўчай калоніі агульнага рэжыму "Віцьба-3", дзе адбывае пакараньне былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, ён будзе прадстаўлены да датэрміновага вызваленьня ў пачатку кастрычніка гэтага года. Канчатковае ж рашэньне прыме суд.

Жонка Скарабца Аляксандра зазначыла "Свабодзе", што нічога не ведае пра галадоўку мужа. Апошні ліст ад яго яна атрымала 25 верасьня.

Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года паводле абвінавачваньня ў атрыманьні крэдыту ў дзяржавы шляхам падману да пазбаўленьня волі на тэрмін 2 года 6 месяцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international