У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)

2012 2012-03-24T21:21:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/afisha_ezha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння падчас канцэрту каля 19 гадзінаў 100 чалавек былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі (дзяўчаты) і Цэнтральны (хлопцы) РУУСы сталіцы. Па папярэдняй інфармацыі, яны пішуць пісьмовыя тлумачэнні. Па інфармацыі на 22-10 усіх дзяўчат акрамя адной адпусцілі. У дачыненні да Алены Дубовік складзены адміністрацыйны пратакол (пакуль невядома за што), да суду яна будзе ўтрымлівацца ў ЦІП на Акрэсціна.

Хлопцаў таксама пачалі адпускаць з пастарунку. Стала вядома прычына, на падставе якой былі затрыманыя ўдзельнікі канцэрту - праверка на наяўнасць ўжывання і распаўсюду наркатычных сродкаў.    

Па інфармацыі на 23-30 усіх дзяўчат акрамя адной пасля дачы тлумачэнняў і дактыласкапіі адпусцілі, хлопцы знаходзіліся ў двух РУУСах - 10 з Ленінскага адпусцілі, а каля 40 у Цэнтральным стаяць рукамі на сцяну. 

15 чалавек пасля 2.00 перавезлі на Акрэсціна.  Сярод затрыманых – журналіст радыё “Рацыя” Аляксандр Ярашэвіч, а таксама Мікіта Уласенка, Яўген Уласенка, Яўген Рубашка, Уладзімір Дзмітракоў, Павел Дзяркач, Грыневіч Павел, Зміцер Харланчук, Павел Беланаў.

Ёсць сведчанні, што міліцыянты ўжывалі фізічную сілу падчас дастаўкі затрыманых у РУУС. Пры затрыманьні быў моцна збіты Ігар Трухановіч. З РУУСа яго на “хуткай” дапамозе адвезлі ў шпіталь.

24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ быў запланаваны канцэрт у падтрымку міжнароднай ініцыятывы "Ежа замест бомбаў" (Food not bombs), якая складаецца з шматлікіх незалежных групаў, не звязаных адна з адной, але аб'яднаных агульнымі прынцыпамі узаемадапамогі, салідарнасці і барацьбы за сацыяльную справядлівасць. Актывісты руху бясплатна раздаюць ежу, бо іх дэвіз "Ежа - гэта права, а не прывілей!" Па дадзеных ААН сёння ад недаядання пакутуе больш 925 млн. чалавек. Кожныя 6 секунд у свеце з-за голаду памірае дзіця.

Між тым, удзельнікі ініцыятывы ў Беларусі "Ежа замест бомбаў» увесь час сутыкаюцца з ціскам з боку супрацоўнікаў МУС і КДБ. Толькі за мінулы год міліцыянты некалькі разоў зрывалі раздачу бясплатнай ежы ў Мінску і Брэсце. Людзей, якія раздаюць усім жадаючым гарачы суп ці кашу, затрымліваюць без якіх-небудзь важкіх падстаў. Мінулай зімой супрацоўнікі міліцыі наляцелі нават са спецназамперапісаўшы дадзеныя ўсіх маладых людзей, якія ў той момант знаходзіліся ў Міхайлаўскім скверы.

Ролік тэлеканала Белсат на тэму, ці можна ў Беларусі сесці ў турму за раздачу ежы бяздомным?

У Мінску затрыманыя ўдзельнікі дабрачыннага канцэрту (відэа)
Гарачая ежа

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international