Пінскі гарадзкі суд пакараў штрафам 620 тысяч рублёў (20 базавых велічыняў) жыхара вёскі Пінкавічы Леаніда Караля

2006 2006-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па зьвестках Радыё Свабоды, ён прызнаны вінаватым у правядзеньні публічнай акцыі 2-га верасьня на пінскім стадыёне “Хваля”. Днём раней на ўрачыстым адкрыцьці гэтага спартовага збудаваньня пасьля рэканструкцыі прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле міліцэйскага пратаколу, 66-гадовы пэнсіянэр прывёз на коннай павозцы драўлянае карыта, высыпаў у яго чырвоныя памідоры і ўваткнуў тры самаробныя плякаты: “Кармушка”; “Лукашэнка – жары і падавіся”; “Рабаўнік”.

Са словаў Леаніда Караля, яго дапякла цяперашняя бюракратыя. Ён кажа, што зьвяртаўся са сваімі скаргамі ў Пінкавіцкі сельсавет, запытваў, хто вінаваты ў праблемах, зь якімі ён сутыкаецца амаль штодня. Мясцовыя чыноўнікі, нібыта, спаслаліся на Лукашэнку. Гэта, даводзіць пэнсіянэр, і стала апошняй кропляй на ягоную цярплівасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international