Брэсцкі аблсуд стаў на бок чыноўніка Хафізава

2012 2012-03-23T17:18:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Cкарга актывіста Руху «За Свабоду» Сяргея Вакуленкі, якому гарадскі чыноўнік адмовіўся прадаставіць інфармацыю, разгледжана ў Брэсцкім абласным судзе 22 сакавіка. 

Скарга тычылася дзеянняў намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава, які не пажадаў даць поўную інфармацыю Сяргею Вакуленку наконт рэканструкцыі гандлёвага цэнтру “Масква”, які праз аўкцыён набыла фірма “Санта-Сервіс”. Па звестках актывіста руху “За Свабоду”, праект гэтай рэканструкцыі павінен быў узгадняцца з Міністэрствам культуры, бо будынак знаходзіцца ў дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Аднак Хафізаў адмовіўся тлумачыць, ці быў узгоднены праект з адпаведнымі ведамствамі.

Зрабіўшы выснову, што чыноўнік парушыў Закон “Аб зваротах грамадзян”, Сяргей Вакуленка звярнуўся ў суд Ленінскага раёна Брэста, аднак суд не прызнаў намесніка старшыні гарвыканкама вінаватым. Абласны суд таксама не знайшоў парушэнняў у дзеяннях чыноўніка. Грамадскі актывіст намераны абскардзіць гэтае рашэнне у вышэшых судовых інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international