Чатырнаццаты. І Марголіна не выпускаюць у Эўразьвяз

2012 2012-03-23T16:09:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін атрымаў даведку ў Барысаўскім РУУС, што яму часова абмежавана права на выезд за мяжу.

Там патлумачылі, што гэтае рашэньне прынятае з прычыны «прад’яўленьня грамадзянскага пазову ў судзе». Такую інфармацыю падаў Мін’юст.

«Які пазоў, у якім судзе? Невядома. Ну і давядзецца ж некаму з чыноўнікаў міністэрства беззаконьня трымаць адказ за свае выбрыкі», — сказаў у інтэрвію ucpb.org Леў Марголін.

Пры праходжаньні пашпартнага кантролю ў выезьдзе зь Беларусі адмовілі Анатолю Лябедзьку, Сяргею Калякіну, Віктару Карняенку, Валянціну Стэфановічу, Андрэю Дынько, Жане Літвіной, Міхаілу Янчуку, Станіславу Шушкевічу, Андрэю Бандарэнку, Валерыю Ўхналёву і Вінцуку Вячорку. Старшыня БХК Алег Гулак і старшыня юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла даведаліся ў аддзелах грамадзянства і міграцыі, што яны ўнесеныя ў сьпіс асобаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international