Тры пікеты да Дня Волі забаранілі ў Віцебску

2012 2012-03-23T15:47:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/znak_zabarony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Пётр Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзенне 25 сакавіка трох пікетаў - атрымаў тры адмовы.

"Напісаў ад свайго імя заяўкі ў тры адміністрацыі – Чыгуначнага, Кастрычніцкага і Першамайскага раёнаў. Усе на розны час. Думалі, пастаім у адным месцы, пераедзем у іншае, там наступны пікет будзе. Але – паўсюль адмовы. Прычына першая – што нібыта  са спазненнем падалі заяўкі. Хаця адправіў я іх роўна за 15 дзён – 10 сакавіка. А другая прычына - што не прыклалі дамовы з хуткай дапамогай, міліцыяй і ЖКГ", - распавёў Пётр Сарапеня.

Віцебскі актывіст, аднапартыец палітвязня Мікалая Статкевіча, юрыст Аляксей Гаўруцікаў мяркуе, што  закон  пра масавыя акцыі – недасканалы, а чыноўнікі выкарыстоўвыюць гэтыя хібы:

"У працэсуальным заканадаўстве – па адміністратыщных справах, крымінальных, гаспадарчых – там ўсё дакладна тлумачыцца, і ўсе вызначаныя  тэрміны адлічваюцца пасля нейкай падзеі. Прыкладам, суд выне рашэнне – і з заўтрашняга дня можна яго абскарджваць на працягу дзесяці дзён. А ў законе аб масавых мерапрыемствах трэба адлічваць дні наперад, а як гэта рабіць – не прапісана.  Калі ад 25-га адлічыць 15 дзён, атрымліваецца, што апошні тэрмін падачы заяўкі  10-га. Але шмат пытанняў: лічыць дзень 25-га або не лічыць. І 10-га – лічыцца ці не, калі на канверце, скажам, будзе стаяць гэта дата, а да нейкага чыноўніка ліст трапіць у рукі толькі назаўтра".

Аляксей Гаўруцікаў раіць падаваць заяўкі загадзя, каб не было праблемаў. Разам з Янам Дзяржаўцавым і Хрыстафорам Жаляпавым яны падавалі заяўкі на сход і шэсце да Дня Волі яшчэ ў пачатку лютага. Але гарвыканкам усё адно знайшоў падставы, каб ім адмовіць. І Кастрычніцкі райсуд, куды актывісты звярнуліся, спрабуючы да свята аспрэчыць рашэнне чыноўнікаў, стаў на бок гарадскіх уладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international