Разгляд справы Мечыслава Яськевіча перанесены на 4 кастрычніка

2006 2006-09-27T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, 26 верасьня ў судзе Ленінскага раённага суда Гродна пачаўся разгляд справы актывіста непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Мечыслава Яскевіча, якога вінавацяць ў дробным хуліганстве. Судзьдзя Людміла Козел, пасля таго як адвакат Уладзімір Кісялевіч запрасіў выклікаць у суд дадаткава некалькіх сьведкаў, перанесла разгляд справы на чацьвёртага кастрычніка.

Нагадаем, што судзьдзя Зінаіда Барцэвіч на папярэднім разглядзе справы Яськевіча, якая адбылася 22-га жніўня, не знайшла ў ягоных дзеяньнях складу правапарушэньня і апраўдала гарадзенскага актывіста. Яго абвінавачвалі ў тым, што пад час малебну на вайсковых могілках ён разам з Андрэям Пачобутам перашкаджалі працаваць здымачнай групе абласнога тэлебачаньня, якое рабіла сюжэт пра ўшанаваньне памяці польскіх жаўнераў.
У выніку канфлікту Андрэй Пачобут і Мечыслаў Яскевіч 4 сутак адседзелі ў спецпрымальніку, пасьля чаго Андрэя Пачобута асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, а сп. Яскевіча апраўдалі.

Зараз, пасля адмены абласным судом апраўдальнага рашэньня судзьдзі Зінаіды Барцэвіч па Мечаславу Яскевічу, працэс над ім аднавіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international