У Горках працягваюць змагацца за дом Гарэцкага

2012 2012-03-23T13:09:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom_gareckaga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрства культуры атрымала пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Па інфармацыі інтэрнэт-рэсурса horki.info, афіцыйна аформленую прапанову па наданні будынку адпаведнага статусу перадало грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.

Што адкажа міністэрства – стане вядома напрацягу 40 дзён (30 дзён на разгляд прапановы і 10 на абгрунтаваны адказ).

Дом Максіма Гарэцкага – гэта двухпавярховы жылы будынак у Горках на вуліцы Агранамічнай. Тут у класіка беларускай літаратуры была кватэра. На ўсю Беларусь – гэта адзіны дом, у якім жыў Гарэцкі і які захаваўся да нашага часу.

Да “Дажынак” гэты класічны жылы будынак пачатку мінулага стагоддзя хочуць зраўняць з зямлёй.

Нязгодныя мясцовыя жыхары пачалі збор подпісаў, а таксама дапамаглі скласці пакет дакументаў, неабходных для надання дому статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Грамадскасць Горак i БДСГА лiчыць, што жыхароў дома па вуліцы Агранамічнай можна адсяліць, а ў жылым будынку размясціць музей-кватэру Максіма Гарэцкага.

На першым жа паверсе гэтага дома можна стварыць музей, прысвечаны літаратурным традыцыям Горак і БДСГА.

Тут жа можна размясцiць экспазiцыю пра вучоных, якiя ў свой час мелі кватэры ў гэтым доме: А.Афанас’еў – сусветна вядомы вучоны-глебазнаўца, акадэмiк АН БССР; Г.Гарэцкi – доктор геолага-мiнералагiчных навук, акадэмiк АН БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР; М.Мышкiн – вядомы фiзiк, прафесар i многiя iншыя.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international