Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)

2012 2012-03-23T12:51:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski_aliaksiej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляскей Паўлоўскі

Аляскей Паўлоўскі

Ад свайго былога працадаўцы Аляксей Паўлоўскі праз суд хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення.

Ён адзначае, што змененая фармулёўка ў працоўнай кніжцы дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Гэта сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.

“Суд мусіць адбыцца 28 сакавіка. Суддзя Кастрычніцкага суда Аляксандр Раманаў ужо правёў закрытае суразмоўе са мной і прадстаўніком “Прамжылбуда”. Раманаў прапанаваў мне канкрэтызаваць мой пазоў, каб на яго да дня суда “Прамжылбуд” здолеў нешта адказаць”, - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Ён распавёў, што хочуа, каб ў яго працоўнай кніжцы быў зменены артыкул Працоўнага кодэкса, які былы працадаўца ўказаў пры звальненні.

 “Прычынай гэтаму з’яўляецца грубае парушэнне тэхнікі бяспекі наймальнікам. У мяне ёсць усе доказы гэтаму. На працы няма рукамыйнікаў для працоўных, няма агароджаў і лесвіц. Людзі працуюць без касак і страховачных паясоў. Усё гэта заснята карэспандэнтамі БТ. У гэтым годзе на будоўлі загінуў чалавек і некалькі было паранена”, - адзначае маляр пятага разраду.

Нагадаем, што як сябра незалежнага прафсаюза РЭП Аляксей Паўлоўскі актыўна змагаўся за паляпшэнне ўмоваў працы. 10 лютага адміністрацыяй будаўнічай арганізацыі з ім не працягнула працоўны кантракт. Перад звальненнем Паўлоўскага ўся брыгада, у якой працаваў прафсаюзны актывіст, у знак салідарнасці з ім падпісала заяву пра калектыўнае звальненне. Аднак, пад ціскам адміністрацыі, працоўныя былі вымушаны адклікаць свае подпісы.

Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international