У судзе Маскоўскага раёна – Шулейка і Костка - па 5 сутак, Дземідзенка - 10 сутак

2012 2012-03-23T14:27:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudmaskouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Маскоўскага раёну Менска пачаўся разгляд адміністратыўнай справы Міколы Дземідзенкі, затрыманага ўчора вечарам ў раёне вуліцы Акрэсціна, а таксама актывістаў РПСС Насты Шулейкі і Міхася Косткі.

На актывіста “Маладога фронту” Міколу Дземідзенку быў складзены пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Яго справу разглядае суддзя Юры  Сезін. Насту Шулейку асудзіла Мотыль Тацяна. Яна разглядала справу Міхася Косткі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП РБ) - падняты сьцяг у гандлёвым цэнтры Сталіца. Абодвум актывістам вынесьлі пакараньне ў 5 сутак адміністратыўнага арышту, хаця не было ніводнага доказу віны Шулейкі, а Костка прызнаў віну.

Міколу Дземідзенку асудзілі да 10 сутак арышту.

Супрацоўнікі міліцыі, які дзяжураць у памяшканьні, чыняць перашкоды тым, хто хацеў патрапіць на судовыя разгляды. Паведамляецца, у прыватнасьці, што на другі паверх суду доўгі час нікога не прапускалі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international