Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


Дэпутат Бабруйскага гарсавету, настаўнік гісторыі Алесь Чыгір вызвалены пасьля дзесяці сутак адміністратыўнага арышту. Улады сарвалі сустрэчу з сябрамі

26.09.2006.

Сустракаць Алеся Чыгіра з турмы прыйшлі некалькі дзесяткаў чалавек. Ягоныя родныя, сябры і паплечнікі-дэпутаты з Магілеву, Менску, а таксама іншых гарадоў Беларусі. Аднак ягонае вызваленьне спачатку адтэрмінавалі на гадзіну, а затым на міліцэйскай машыне палітыка адвезьлі дахаты і гэтак сарвалі сустрэчу. У коле сяброў спадар Чыгір апынуўся праз некаторы час і вось што сказаў у першыя хвіліны па вызваленьні: “Я пра гэта думаў штодня. Калі думае, што цябе чакаюць, што ты патрэбны людзям, што ты сядзіш за правую справу, то і сядзець лёгка”.

Паводле Алеся Чыгіра, гэта былі амаль што першыя словы на свабодзе: у турме ўсе дзесяць дзён ён сядзеў у так званай адзіночцы. Хоць, паводле спадара Чыгіра, іншыя камэры былі перапоўненыя. За дзесяць дзён скінуў 10 кіляграмаў вагі з прычыны дрэннага харчаваньня. Але ў адрозьненьне ад іншых вязьняў, дамогся штодзённых прагулак і ветлівых адносінаў канваіраў. Алесь Чыгір па-ранейшаму не прызнае сябе вінаватым і не адмаўляецца ад намеру дамагацца свайго аднаўленьня на працы праз суд. З гэтым салідарныя многія ягоныя калегі-аднадумцы. Дэпутат Пухавіцкага райсавету Алесь Міхалевіч, які прыехаў падтрымаць свайго калегу ў Бабруйск, распавёў Радыё Свабодзе: “Мы ўжо дэпутаты ня першы год, мы ўжо сталі вельмі добрымі сябрамі. Канечне, Алесь будзе мець дапамогу юрыдычную, ён будзе падрыхтаваны да выступленьня ў судзе. Бо звольніць дэпутата, бацьку траіх дзяцей. Вельмі добрага настаўніка гісторыі – гэта не справядліва й не нармальна. І мы лічым, што гэты свой шлях трэба прайсьці да канца”.

Дэпутаты мясцовых саветаў у розных гарадах Беларусі заклікалі сваіх калегаў далучацца да грамадзкіх акцыяў у падтрымку Алеся Чыгіра. Так, пададзеныя заяўкі на правядзеньне пікетаў у Белаазёрску, Гарадку і Менску. Сход дэпутатаў мясцовых саветаў дэмакратычнага кірунку прапанаваў таксама правесьці "Марш Свабоды" з патрабаваньнем аднавіць на працы ўсіх сваіх калегаў, звольненых з-за іх палітычнай і грамадзкай дзейнасьці.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования