У СІЗА КДБ зніклі нататкі Уладзіслава Кавалёва

2012 2012-03-23T12:18:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pasylka_kavaliovym.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
22 сакавіка Любоў Кавалёва атрымала \

22 сакавіка Любоў Кавалёва атрымала \

Родным пакаранага смерцю ў Віцебск даслалі адзенне і нават прадукты, якія ён не паспеў спажыць. Але сярод рэчаў няма запісаў, якія Уладзіслаў Кавалёў вёў падчас судовых паседжанняў.

Гэтыя запісы ён трымаў у жоўтай папцы – тыя, хто прысутнічаў на судзе, верагодна, памятаюць, што з гэтай папкай Уладзіслаў Кавалёў заўжды прыходзіў на судовае паседжанне.

"Ён прасіў, каб мы захавалі гэтую папку, прасіў у лістах і падчас апошняга  спаткання. Але з СІЗА КДБ мне даслалі рэчы, прадукты, лісты і фотаздымкі – праўда, не ўсе. Запісы Улада зніклі ў СІЗА КДБ", - кажа маці пакаранага смерцю, Любоў Кавалёва.

Яна дакладна не ведае, што пісаў падчас суду  Уладзіслаў. Але згадвае, што яго канваіры ўвесь час падглядалі цераз плячо, што ён там занатоўвае… Цяпер Любові Кавалёвай шмат што ў паводзінах сына і яго ахоўнікаў падаецца важным і шматзачным:

"11 сакавіка, калі мы прыехалі на спатканне з Уладам, з намі ўсе былі падкрэслена ветлівыя. Але спатканне было нечаканым: за дзень да яго мне патэлефанавалі і прапанавалі прыехаць. На той час Тацяна, мая дачка, не паспела нават напісаць заяву на спатканне, але яго нам далі. Я прасіла перанесці сустрэчу хаця б на дзень – хвалявалася, раптам не будзе квіткоў да Мінску. Але мне сказалі, што спатканне прызначана на 11-га, ні раней і ні пазней.. А 13 сакавіка да Улада ўжо не пусцілі адваката. Можа, яго ўжо не было ў жывых… Ён так апошні раз глядзеў мне ў вочы, нібыта хацеў нешта сказаць! І ў вачах былі слёзы. А потым супрацоўнікі СІЗА мне нешта сказалі, накшталт "забярыце хутчэй  рэчы, няма ім чаго ў нас валяцца"… Але тады я не зразумела, пра што яны гаварылі".

Рэчы даслалі поштай. 22 сакавіка Любоў Кавалёва атрымала "пасылку" вагой больш за 26 кілаграмаў.  У вялікую сумку, якая была ў сына, склалі ўсё: адзенне, лекі, санітарна-гігіенічныя прылады, чыстыя канверты, якія зняволены набыў пра запас, паштоўкі, якія не паспеў адправіць. Была сярод рэчаў і жоўтая папка, але – пустая. А яшчэ было шмат прадуктаў – алей, кава, гарбата, печыва, сушкі, сухарыкі…

Родныя здзівіліся: шмат прадуктаў былі ў крамнай ўпакоўцы – значыць, іх набывалі ў спецкраме СІЗА. Бо сваякі перадавалі печыва або сушкі проста ў вялікіх пакетах. Навошта Уладзіславу  было нешта набываць, калі тое самае перадавалі з дому, прычым прадукты ляжалі неспажытымі са снежня мінулага года? Маці і сястра не выключаюць, што частку прадуктаў Уладзіславу проста не аддавалі.

На рахунку Уладзіслава Кавалёва заставаліся грошы – каля 650-ці тысяч. Што з імі будзе – ці аддадуць іх родным або перададуць на карысць пацярпелых, якія заявілі пра матэрыяльныя страты ад выбуху ў метро, пакуль не вядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international