Грамадскія актывісты з Баранавіч прысвяцілі верш Валерыю Шчукіну

2012 2012-03-22T21:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchukin_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Шчукін.

Валерый Шчукін.

З нагоды 70-годдзя праваабаронцы Валерыя Шчукіна яго баранавіцкія сябры і аднадумцы прысвяцілі яму верш – Чалавеку, для якога служэнне закону і абарона ахвяраў беззаконня стала сэнсам жыцця і дзейнасці.

Алесь Белы, Сяргей Гоўша, Вячаслаў Болбат і Віктар Сырыца падкрэсліваюць, што ганарацца патрыётам і грамадзянінам Валерыем  Шчукіным і схіляюць калені перад Чалавекам, для якога служэнне закону і абарона пацярпелых ад беззаконня стала сэнсам жыцця і дзейнасці.

Вы вырашылі жыць не па фэн-шую,
У каўтаранга іншыя задачы,
спадар Валерый, шчыра Вас віншуем!
З днём нараджэння, шчасця і ўдачы.

Падводнік, што заўсёды жыў культурна,
Пры боку корцік, зоркі на пагонах…
А вас, Асобу, зачынялі ў турмах,
Хацелі Шчукіна зрабіць прыгонным.

Ды маракі прывыклі да нягод,
За Вамі і за намі перамога!
Працягвайце Вы дальні свой паход,
Жывіце ў шчасці, ў радасці і з Богам!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” далучаецца да гэтых сардэчных віншаванняў Валерыя Аляксеевіча з такім прыгожым юбілеем!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international