Затрыманьні “маладафронтаўцаў” пад Акрэсціна

2012 2012-03-23T08:16:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Непадалёку ад ізалятара часовага ўтрыманьня па вуліцы Акрэсціна вечарам 22 сакавіка супрацоўнікі АМАПУ затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Рамана Пратасевіча і Міколу Дземідзенку. Яны, разам з сябрамі, сустракалі адбыўшых арышт паплечнікаў -Міхася Мускага, Рамана Васільева, Уладзіміра Яроменку, Зміцера Крамянецкага.

Каля Акрэсціна іх чакалі аўтобусы з міліцыянтамі ў цывільным, якія ў жорсткай форме пачалі затрымліваць маладафронтаўцаў.

Пазней стала вядома, што ў Маскоўскі РУУС прывезлі  Рамана Пратасевіча і Міколу Дземідзенку. Рамана адпусцілі без складання пратаколу. На Міколу Дземідзенку складзены пратакол, верагодна па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства