Гарадзкія ўлады Магілёва і Бабруйску таксама не далі дазволу сябрам апазіцыйных партыяў правесьці пікетаваньні і мітынг

2006 2006-09-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскія грамадзкія актывісты плануюць падаваць новую заяўку, а бабруйскія калегі гатовыя судзіцца з гарадзкімі ўладамі. Да гэтага часу не маюць адказу на заяўку аб правядзеньні мітынгу аршанскія актывісты.

Па звестках Радыё Свабода, 30 верасьня ў Магілёве грамадзкія актывісты меліся правесьці два інфармацыйныя пікеты і мітынг-сустрэчу з лідэрам аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам. У Бабруйску ж сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) зьбіраліся штодня ад 30 верасьня да 16 кастрычніка ладзіць на гарадзкім стадыёне “Фандок” пікеты ў абарону былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.

Магілёўскі гарвыканкам ня стаў разглядаць заявак на акцыі, спаслаўшыся на адсутнасьць поўнага пакунку дакумэнтаў — у прыватнасьці, дамоваў з камунальнымі, мэдычнымі і праваахоўнымі службамі.

У Бабруйску забарону на пікетаваньне мясцовыя ўлады аргумэнтавалі тым, што ўвесь пэрсанал праваахоўных органаў, камунальных і мэдычных службаў задзейнічаны ў падрыхтоўцы фэстывалю “Дажынкі 2006”. Цягам паўгоду бабруйскія сацыял-дэмакраты чатыры разы падавалі заяўкі на пікетаваньне, і чатыры разы ім адмаўлялі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international