Алена Каваленка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру

2012 2012-03-22T16:02:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонка палітвязьня Сяргея Каваленкі сустрэлася з кіраўніком турэмнага шпіталя на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе знаходзіцца яе муж, палітвязень Сяргей Каваленка.

Напярэдадні ёй паведамілі, што да Сяргея маюць намер выклікаць рэаніматоляга. Гаворыць Алена Каваленка:

«Я размаўляла з начальнікам гэтага турэмнага шпіталя, і ён паведаміў, што Сяргей амаль нерухомы, што ў яго праблемы з ныркамі. Але падаецца, што ён не зусім быў падрыхтаваны да размовы са мной. Сказаў толькі, што яны будуць зьбіраць кансыліюм дактароў, што гэтым займаецца начальнік мэдчасткі, зь якой я ўчора размаўляла. А ён сам ня ведае, калі гэта будзе, сказаў прыйсьці заўтра і ўдакладніць. Яны нешта цягнуць і нешта круцяць — думаю, што яны самі нічога не вырашаюць і чакаюць загаду, пэўна. Зараз я адвязу скаргі ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і ў Генэральную пракуратуру адносна суду, усёй гэтай сытуацыі, што чалавеку не аказваюць належнай мэдычнай дапамогі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international