У Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 127-ая скарга з Беларусі

2012 2012-03-22T14:33:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaharanka_uras.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст БСДП (НГ) Юрась Захаранка (здымак svoboda.org)

Актывіст БСДП (НГ) Юрась Захаранка (здымак svoboda.org)

У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскага актывіста  Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Юрася Захаранкі. Давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча скардзіцца на затрыманне падчас прэзідэнцкіх выбараў і арышт на 12 сутак паводле абвінавачвання ў нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы, паведамляе сайт "Гомельскай Вясны".

Юрыст-праваабаронца Леанід Судаленка лічыць абсурдным прыцягненне да адказнасці спадара Захаранкі:

- Тое, што Юрась Захаранка, які з’яўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты, быў прыцягнуты да адказнасці за “хуліганку” ў дзень выбараў, выглядае абсурдна. Не менш абсурдна выглядае той факт, што пакуль актывіст адбываў тэрмін зняволення ў ІЧУ, скончыўся пяцідзённы тэрмін для абскарджвання судовай пастановы. Не ўяўляю, як дзяржава будзе абгрунтоўваць такое неправамернае абмежаванне яго правоў.

Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў дзень прэзідэнцкіх выбараў Юрась Захаранка быў затрыманы міліцыяй - зранку на прыпынку грамадскага транспарту, калі накіроўваўся ў Мінск для ўдзелу ў мірнай акцыі пратэсту. Яго абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы, і суддзя суда Савецкага раёна Гомеля Юрый Валашыненка адмераў актывісту 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

На волю Юрась выйшаў напярэдадні Новага году, 31 снежня, і ўжо пасля святаў, 2 студзеня, накіраваў адпаведную скаргу ў Гомельскі абласны суд. На жаль, беларускі заканадаўца адвёў усяго 5 дзен для абскарджвання судовых пастаноў аб адміністратыўных арыштах, таму судовыя інстанцыі, уключаючы Вярхоўны суд, адмовіліся разглядаць скаргу актывіста.

Пасля праходжання ўсіх магчымых інстанцый прававой абароны, Юрый Захаранка звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека, дзе просіць прызнаць не толькі парушэнне яго правоў на доступ да правасуддзя, але і накіраваць беларускаму ўраду прапановы аб прывядзенні нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі абавязкамі краіны ў частцы тэрмінаў для абскарджвання адміністратыўных арыштаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international