Студэнты Гданьскага універсітэта патрабуюць уратаваць галадаючага Каваленку

2012 2012-03-22T13:59:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gdansk-akcyja-pa-kavalienku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генконсул РБ у Гданьску Аляксей Швед адмовіўся прымаць зварот студэнтаў

Генконсул РБ у Гданьску Аляксей Швед адмовіўся прымаць зварот студэнтаў

Беларусы, што навучаюцца ў польсікім горадзе Гданьску, сабралі подпісы больш за 250 студэнтаў Гданьскага універсітэта пад зваротам да беларускіх уладаў з патрабаваннем уратаваць галадаючага Сяргея Каваленку.

У звароце, у прыватнасці, напісана:

“Мы, ніжэй падпісаныя студэнты Гданьскага універсітэта, заклікаем улады Рэспублікі Беларусь да безумоўнага накіравання Сяргея Каваленкі, асуджанага на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі, у лякарню ў сувязі з галадоўкай, якую ён распачаў з моманту свайго арышту 19 снежня 2011 г., у сувязі са станам здароўя і пагрозай жыццю асуджанага. Акрамя таго патрабуем новага разгляду яго прысуду, паколькі лічым прысуд гэты палітычна матываваным. Сяргей Каваленка з’яўляецца вязнем сумлення.

Мы хочам нагадаць, што адным з прыярытэтаў міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь ёсць стварэнне станоўчага іміджу Беларусі ў свеце. Такі прысуд не толькі не спрыяе дасягненню дадзенай мэты, але і пагаршае існуючы стан рэчаў”.


У сераду 21 сакавіка студэнты-беларусы прыйшлі да Генеральнага Кансуляту РБ у Гданьску, каб перадаць падпісныя аркушы. Да ўдзельнікаў акцыі выйшаў генеральны консул Аляксей Швед, які адмовіўся прымаць зварот, спаўслаўшыся на адсутнасць у яго такіх  паўнамоцтваў. 

У выніку аркушы былі высланы заказным лістом на адрас беларускага консульства ў Гданьску.

Беларусы, што навучаюцца ў Гданьску
Больш за 250 за выратаванне Сяргея Каваленкі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international