Барысаў: Пасля 10 сутак арышту выйшаў на волю Ігар Аскерка

2012 2012-03-21T21:56:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/askerka_ihar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзіночная акцыя Ігара Аскеркі ля Барысаўскага суда

Адзіночная акцыя Ігара Аскеркі ля Барысаўскага суда

21 сакавіка скончыўся 10-сутачны тэрмін адміністрацыйнага арышту актывіста Ігара Аскеркі, які быў затрыманы 11 сакавіка ў судзе Барысаўскага раёна пасля таго, як разгарнуў плакаты ў падтрымку свайго бацькі Анатоля Аскеркі.

Сябры сустракалі Ігара сёння каля будынка Барысаўскага РАУС з кветкамі. Актывіст правёў адзіночную акцыю каля мясцовага суда ў падтрымку арыштаванага на 15 сутак за пікет у дзень нараджэння Андрэя Саннікава бацькі Анатоля Аскеркі.

Як распавёў Ігар, галоўнай праблемай адсідкі была тая дзіўная акалічнасць, што ў ІЧУ не хапае талерак: «Даводзілася некалькім людзям есць з адной талеркі. Яшчэ ў камерах вельмі холадна. З бацькам я ні разу не бачыўся, колькі ні прасіў, нават на прагулку нас выводзілі ў розны час».

Ігару Аскерка прыйдзецца заплаціць за 10-сутачнае знаходжанне ў ІЧУ Барысаўскага РАУС 175 тысяч беларускіх рублёў. Яго бацька выйдзе на волю ў суботу 24 сакавіка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international