Вінцук Вячорка таксама трапіў у спіс невыязных

2012 2012-03-22T09:31:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскі дзеяч, былы кіраўнік Партыі БНФ, не змог выехаць у Чэхію.  Як паведаміў у сацыяльных сетках Франак Вячорка, учора ўвечары Вінцук Вячорка разам з 14-гадовай дачкой Ружанай быў спынены на мяжы ў Брэсце.

Дарэчы, некалькі дзён таму Вячорка спраўдзіў, што не мае забароны на выезд у замежжа, аднак на мяжы яму паведамілі пра "іншыя" інструкцыі.

Нагадаем, ужо вядома, што ў спіс невыязных з Беларусі патрапілі палітыкі Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Валерый Ухналёў, Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Гары Паганяйла і Алег Гулак, журналісты Андрэй Дынько, Жанна Літвіна, Міхась Янчук, а таксама яшчэ шэраг асобаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international