У Мінску незалежных журналістаў таксама пачалі выклікаць у пракуратуру

2012 2012-03-22T08:05:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У сераду, 21 сакавіка, тэлефонныя “запрашэнні” атрымалі сябры ГА “БАЖ” Вольга Чайчыц і Зміцер Краўчук.
Абодвух выклікаюць на раніцу 22-га:  Вольгу – у Пракуратуру РБ, што на Інтэрнацыянальнай, а Змітра – у гарадскую, што на Ракаўскай.

Нагадаем, што для ўсіх незалежных журналістаў у рэгіёнах, якія ў гэтым годзе таксама былі выкліканыя ў органы пракуратуры, візіты сканчаліся ўручэннем пісьмовых папярэджанняў.  

Зміцер Кісель (Брэст) – 19 сакавіка (папярджанне датавана 27-м лютага).

Гражына Шалкевіч (Гродна) – 27 лютага.

Аляксандр Дзянісаў  і Віктар Парфёненка (Гродна) – 21 лютага.

Мікола Дзячэня (Гродна) – 16 лютага.

Нядаўні зварот ГА “БАЖ” у Гродзенскую пракуратуру ў звязку з гэтымі падзеямі плёну не даў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international