Устаноўчая канферэнцыя моладзі партыі БНФ ухваліла рэзалюцыі ў падтрымку палітвязьняў і ў абарону незалежнасьці Беларусі

2006 2006-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 верасьня ў Менску прайшла ўстаноўчая канфэрэнцыя моладзі партыі БНФ, арганізацыі, якая з'яўляецца крылом аднайменнай партыі і сваёй задачай ставіць пашырэньне ідэяў свабоды, незалежнасьці і адраджэньня Беларусі ў моладзевым асяродзьдзі.

Ва ўстаноўчай канфэрэнцыі моладзі БНФ брала ўдзел 68 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Аргкамітэт гэтага аб’яднаньня дзейнічае з мінулага году, але структурна аформіцца маладыя прыхільнікі БНФ вырашылі толькі цяпер. Галоўнымі сваімі мэтамі і задачамі моладзь БНФ бачыць: прававую і палітычную адукацыю моладзі, распаўсюд інфармацыйна-адукацыйнай прадукцыі, правядзеньне культурніцкіх і патрыятычных масавых мерапрыемстваў ды падтрымку кантактаў зь іншымі моладзевымі арганізацыямі.

Сярод прынятых на канферэнцыі дакументаў - рэзалюцыя ў падтрымку палітвязьняў:


РЭЗАЛЮЦЫЯ

Канфэрэнцыі Моладзі БНФ

Мы, моладзь Партыі БНФ, усьведамляючы палітычную сытуацыю ў краіне, няспыннае павышэньне ціску з боку ўлады на прадстаўнікоў грамадскага руху, студэнтаў, незаконныя арышты і затрыманьні, ператварэньне судовых працэсаў у фарс, павелічэньне колькасьці закрытых палітычных судовых працэсаў, якія ўсё больш вяртаюць нас у крывавыя сталінскія часы, заяўляем:

- аб нашай гатоўнасьці рабіць усё магчымае для вызваленьня палітвязьняў, у тым ліку: Зьміцера Дашкевіча, Аляксандра Казуліна, Мікалая Астрэйка, Цімафея Дранчука, Паўла Севярынца, Мікалая Статкевіча, Андрэя Клімава, Сяргея Скрабца, Артура Фінькевіча, Мікалая Разумава, Івана Крука й іншых.

- аб намеры аказваць канкрэтную дапамогу ахвярам рэжыму ды іх сем’ям.

- Аб нашай рашучасьці усімі магчымымі сродкамі спрыяць прыцягненню да адказнасьці ўсіх прадстаўнікоў улады праводзячых рэпрэсіўную палітыку рэжыму.

24.09.2006г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international