Міліцыя забараняе святкаванне Дня Волі і ў Слоніме

2012 2012-03-21T22:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Слоніме міліцыя папярэджвае мясцовых актывістаў аб тым, каб яны не прымалі ніякага ўдзелу ў святочных мерапрыемствах 25 Сакавіка.

Так, супрацоўнік міліцыі наведаў кіраўніка Слонімскай суполкі БНФ Івана Шэгу на працы і папрасіў падпісаць дакумент аб тым, што ён папярэджаны наконт удзелу у якіх-небудзь святочнасцях. Іван Шэга адмовіўся падпісваць такі дакумент. Папярэджваюцца і іншыя ўдзельнікі будучага мерапрыемства.

Нагадаем, што Слонімскі райвыканкам не дазволіў правядзенне ў гарадскім парку масавага мерапрыемства на Дзень Волі, як гэта адбываецца ў апошнія гады. Аднак дэмакратычная грамадскасць горада намерана адзначаць сваё вялікае свята. У гэты дзень запланавана наведванне магілы кіраўніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча ў вёсцы Парэчча і ўскладанне кветак, а таксама футбольны турнір паміж камандамі партыйных суполак, якія дзейнічаюць на Слонімшчыне. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international