Магілёўскай філіі БНФ адмоўлена ў правядзенні мітынга на Дзень Волі

2012 2012-03-21T21:44:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/partyja_bnf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле заяўкі, пададзенай гарадскім чыноўнікам, мерапрыемства мусіла адбыцца на Савецкай плошчы горада.

“Учора я хадзіў у гарвыканкам, дзе мне выдалі копію рашэння за подпісам кіраўніка справаў спадара Аўсеенкі, - кажа лідэр Магілёўскай гарадской філіі БНФ Сяргей Брыцікаў. - Падставай для адмовы з’явілася тое, што ў Магілёве вызначана адно месца для правядзення такіх мерапрыемстваў – гэта стадыён “Хімік”, які знаходзіцца на ўскрайку горада”.

Пазіцыя партыйцаў у пытанні святкавання Дня Волі - бескампрамісная.

“Мы не мусім падаваць заяўкі на правядзенне мерапрыемстваў у тых месцах, якія не маюць да гісторыі БНР ніякага дачынення. На Савецкай плошчы захаваўся будынак, дзе адбываўся прадстаўнічы сход, на якім Магілёў падтрымаў урад БНР. Гэты будынак цяперашняга краязнаўчага музея”, - адзначае дэмакратычны актывіст і дадае, што пасля забароны уладамі    мітынга запланаванае гарадскімі дэмакратамі мерапрыемства зменіць фармат.

“Мы не хочам падстаўляць сваіх актывістаў, то бок каб улада скарысталася тым, што яны могуць удзельнічаць у несанкцыяваных мерапрыемствах і за гэта падвергнуць іх рэпрэсіям”, - кажа Сяргей Брыцікаў.

Актывісты Магілёўскай філіі БНФ зараз вырашаюць, у якім фармаце адбудзецца свядкаванне Дня Волі, пра што паведамяць у бліжэйшы час. А рашэнне гарвыканкаму, верагодна, будуць абскарджваць.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international