Кэтрын Эштан: Вызваліце людзей і вярніце іх сем’ям!

2012 2012-03-21T21:09:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На пасяджэнні камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента кіраўніца замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан патлумачыла палітыку адносна Беларусі.

«У дачыненні да Беларусі на нядаўнім саміце ў Капенгагене мы абмяркоўвалі пераход ад ізаляцыі да ўзаемадзеяння — мы часта рухаемся недзе паміж гэтымі двума падыходамі. Санкцыі дасылаюць вельмі моцны палітычны і эканамічны пасыл краіне. І ў дачыненні да Беларусі мы выказваем сваю пазіцыю вельмі ясна, і будзем працягваць гэта рабіць і надалей.

Але мы таксама дасылаем вельмі ясны паралельны палітычны сігнал адносна таго, што вы [кіраўніцтва Беларусі] павінны зрабіць.

Вы павінны вызваліць гэтых людзей з турмы, вы павінны дазволіць ім вярнуцца да сваіх сем’яў. І для нас вельмі важна дасылаць гэты пасыл, гаворачы, што калі вы выканаеце гэта, ёсць многа рэчаў, над якімі мы б маглі працаваць разам з вамі. І гэты пасыл мы таксама дасылаем як ад імя Еўрасаюза, так і ад асобных краінаў-членаў, якія маюць кантакты ў Беларусі.

Мы дасылаем адны і тыя ж сігналы. Мы робім гэта таму, што мы хочам, каб вы змяніліся, хочам, каб вы разабраліся з гэтымі пытаннямі. Але калі вы гэта зробіце, то мы — тут», — сказала Кэтрын Эштан.

Адносіны Еўропы і Беларусі падышлі да небяспечнай рысы. Што адбудзецца 23-га і адразу пасля 23-га? Ці будзе новы віток эскалацыі напружанасці, ці пачнецца разрадка? Аляксандр Лукашэнка 20 сакавіка вярнуўся з Масквы — там ён сустракаўся з Мядзведзевым і Наінай Ельцынай, але не сустракаўся з Пуціным.

23 сакавіка Рада міністраў Еўрасаюза будзе вырашаць, што рабіць у сітуацыі, калі беларускія палітвязні застаюцца ў турмах, а Мінск узяў курс на абслугоўванне Масквы. Мінск пагражае жорсткімі захадамі ў адказ: магчыма, выхадам з Усходняга Партнёрства і ліквідацыяй заходніх бізнэсаў у Беларусі.

Акрамя таго, унутры краіны створаны спіс закладнікаў са 108 дзеячоў грамадства і культуры. Пэўны час здавалася, што лукашэнкаўцы шукаюць вайны, а не міру. Аднак у апошні тыдзень стала вядома, што перамовы на дыпламатычным узроўні ўсё ж вядуцца. На іх завяршэнне застаецца ўсяго некалькі дзён.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international