Любоў Кавалёва: Спачуванні Лукашэнкі — гэта цынізм

2012 2012-03-21T21:05:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай тэлекампаніі Russia Today заявіў, што больш за ўсё спачувае бацькам расстраляных па справе аб тэрактах.

Але дапамагчы ім не можа. Самае складанае для яго — гэта падпісаць адпаведны ўказ аб непамілаванні. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што за час свайго кіраўніцтва краінай памілаваў толькі аднаго чалавека. Маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных, назвала выказванне Лукашэнкі цынізмам. Па словах Любові Кавалёвай, ёй не патрэбны гэтыя словы. Але яна будзе звяртацца да Лукашэнкі, каб аддаў яе сына:

— Калі Лукашэнка падпісваў указ забіць майго сына, ён выдатна ведаў, што мой сын не вінаваты і чуць з яго вуснаў словы спачуванні — гэта блюзнерства.

 Адзінае пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Яго спачуванні не патрэбныя.

Любоў Кавалёва кажа, што суд нельга назваць празрыстым і справядлівым. «Працэс праходзіў па прадвызначанаму сцэнару. Віна Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва не была даказаная. Шматлікія экспертызы пацвярджалі іх недатычнасць да выбухаў. Але гэта не было ўлічана», — лічыць Любоў Кавалёва.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international