«Генпракуратура завяршае праверку абставінаў падачы Саннікавым прашэння аб памілаванні»

2012 2012-03-21T20:51:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як паведамляе сайт Генпракуратуры, правяраюцца заявы, што прагучалі ў СМІ з боку асобных асоб, пра тое, што Саннікавым — «які адбывае пакаранне за арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, гвалтам і знішчэннем маёмасці» — прашэнне аб памілаванні напісана нібыта пад ціскам».

«Зараз матэрыялы старанна вывучаюцца. Пасля іх абагульнення і падрыхтоўкі адпаведнага заключэння яны будуць накіраваныя ў камісію па памілаванні пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, якая разгледзіць іх у адпаведнасці з рэгламентам работы», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, Андрэй Саннікаў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010 года.

У канцы студзеня 2012 года стала вядома, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні.

Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, яно было напісана яшчэ 20 лістапада 2011 года пад катаваннямі. Аднак у МУС сцвярджаюць, што Саннікаў напісаў прашэнне 23 снежня, і 23 студзеня яно было перададзена ў аддзел па пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international