Сімбіроў паскардзіўся ў цэнтральны КДБ на старшыню менскага ўпраўлення

2012 2012-03-21T18:08:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/simbirou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

На гэтым тыдні, 19 сакавіка, музыка з Асіповічаў Ігар Сімбіроў паспрабаваў патрапіць на прыём  да старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. У выніку яму ўдалося зарэгістраваць сваю скаргу на дзеянні старшыні ўпраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці Калача У.В. у аддзеле па зваротах грамадзян Цэнтральнага апарату КДБ.

Сутнасць скаргі ў тым, што ўпраўленне КДБ у парушэнне Закона “Аб зваротах грамадзянаў” ігнаруе звароты Сімбірова на імя старшыні Калача У.В.

- Апошні мой ліст быў накіраваны старшыні менскага КДБ Калачу напачатку лютага гэтага года, - кажа Ігар Сімбіроў. - Ужо канец сакавіка, а воз і зараз там.

Нагадаем, што музыка ўжо год і тры месяцы спрабуе дамагчыся ад спецслужбаў вяртання сваіх рэчаў, сканфіскаваных падчас ператрусу на кватэры, якую ён здымаў у Менску ў снежні  2010 года. Тады Ігар Сімбіроў адседзеў 15 сутак у жодзінскай турме за ўдзел у падзеях на Плошчы.

Паколькі ва ўпраўленні КДБ па Менску і Менскай вобласці яго звароты і скаргі ігнаруюцца, Ігар вырашыў дамагацца справядлівасці ў Цэнтральным апараце КДБ.

“У панядзелак я прыйшоў у цэнтральны КДБ у Менску, хацеў трапіць на прыём да старшыні Зайцава, але мяне да яго не пусцілі, - распавядае музыка. – Дзяжурны накіраваў мяне ў аддзел па зваротах грамадзян. Дарэчы, адказваў на мае пытанні на беларускай мове - як я да яго звяртаўся,  у адрознене ад кэдэбэшных чыноўнікаў у аддзеле па зваротах грамадзян, якія ўсе пытанні адказвалі падкрэслена па-руску. Скаргу, якую я напісаў на імя старшыні КДБ Беларусі Зайцава, прынялі і зарэгістравалі ў адпаведным журнале толькі пасля маіх настойлівых патрабаванняў. Прыём вёў сакратар па зваротах грамадзян Кайдуноў і нейкая жанчына. Яны спрабавалі пераканаць мяне, што ў іх і так скаргі і дакументы не губляюцца. Я адказаў, што не веру, бо рэакцыі на мае ранейшыя звароты і скаргі ніякай няма”.

У выніку, па словах Сімбірова, скаргу зарэгістравалі і паабяцалі разабрацца. Толькі ён у такія абяццані ўжо асабліва не верыць, аднак вельмі жадае вярнуць свае рэчы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international