Да Каваленкі выклікаюць рэаніматоляга

2012 2012-03-21T17:15:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З палітвязьнем Сяргеем Каваленкам у сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску сустрэлася ягоная жонка Алена Каваленка.

Разам з сабой на спатканьне з мужам яна ўзяла

9-месячную дачку. Алена Каваленка паведаміла, што Сяргей зь цяжкасьцю прыйшоў на спатканьне — празь некалькі хвілін пасьля таго як яно распачалося паміж іншымі вязьнямі і іх сваякамі.

Яна таксама паведаміла, што тэмпэратура цела Сяргея трымаецца ў межах 35 градусаў, вага — 50 кіляграмаў. Яму па-ранейшаму прымусова ставяць кропельніцы і, як паведаміла кіраўніца мэдсанчасткі турмы, заўтра да Сяргея будзе выкліканы ўрач-рэаніматоляг, зь якім яны будуць раіцца пра новыя захады ў справе вывядзеньня палітвязьня з галадоўкі. Ня выключана, што яго пачнуць прымусова карміць.

Як паведаміла Алена Каваленка, падчас гадзіны спатканьня з Сяргеем побач зь імі знаходзіліся трое супрацоўнікаў міліцыі, якія забаранялі размаўляць на тэму палітыкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international