Улёткі ў падтрымку Сяргея Каваленкі з'явіліся сёння ў Оршы

2012 2012-03-21T15:56:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka-akcyja-orha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 сакавіка валанцёры кампаніі “Гавары праўду!” у Оршы расклеілі некалькі дзесяткаў плакатаў з інфармацыяй пра галадоўку Віцебскага актывіста Сяргея Каваленкі, якога асудзілі на 25 месяцаў калоніі за тое, што ён упрыгожыў гістарычным бел-чырвона-белым сцягам Беларусі галоўную ёлку Віцебска.

Тэкст улётак паведамляе, што ў Сяргея засталася сям'я: яго маці, жонка, а таксама двое дзяцей - 7-мі месячная дачка і 7-мі гадовы сын, для якіх ён быў адзіным карміцелем. У дадзены час Сяргей знаходзіцца ў крытычным стане, фактычна паміж жыццём і смерцю, але яму па-ранейшаму адмаўляюць у кваліфікаванай медыцынскай дапамозе, працягваюць здзекавацца над ім і яго сям'ёй.

Ва ўлётцы таксама паказаны кантактны адрас для асоб, якія хочуць і могуць аказаць якую-небудзь дапамогу Сяргею Каваленку і яго сям'і.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international