Людзі моляцца за жыццё Сяргея Каваленкі

2012 2012-03-21T15:40:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/laurouskajairyna.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
 Ірына Лаўроўская

Ірына Лаўроўская

Да малітвы, якая доўжыцца 24 гадзіны ў суткі, за галадаючага ў турме Сяргея Каваленку ўжо далучыліся 37 чалавек, у тым ліку жонка Сяргея Каваленка і грамадзяне Украіны. Пра гэта  распавяла ініцыятар малення за выратаванне палітвязня  брэсцкая актывістка Ірына Лаўроўская. Яна верыць у сілу малітвы і спадзяецца, што да гэтай ініцыятывы далучыцца яшчэ больш людзей.

 - Акцыя бесперапыннай малітвы пачалася 17 сакавіка, і людзі будуць маліцца да паляпшэння стану Сяргея Каваленкі, - кажа Ірына Лаўроўская.

Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка трымае за кратамі бесперапынную галадоўку з 8 лютага. Ён  важыць 51 кілаграм. Такім чынам Каваленка пратэстуе супраць незаконнага асуджэння за вывешаны на навагоднюю ёлку бел-чырвона-белы сцяг і нібы парушэнне умоваў “дамашняй хіміі”.

Зараз Сяргея Каваленку прымусова выводзяць з галадоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international