Баранавічы: грамадскія актывісты віншуюць палітвязняў з Днём Волі

2012 2012-03-21T14:46:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/syrycia-viktar-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

21 сакавіка грамадскія актывісты з Баранавічаў накіравалі палітзняволеным краіны віншавальныя лісты і паштоўкі да 25 Сакавіка.

- Мы павіншавалі нашых змагароў за Беларусь, дэмакратыю і вольныя выбары з надыходзячым светлым і найгалоўнейшым святам беларусаў – 25 Сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Мы пажадалі нашым сябрам і аднадумцам моцнага здароўя і найхутчэйшай свабоды,- распавёў старшыня гарадской суполкі Руха “За свабоду” Віктар Сырыца.

Віншаванні ад баранавіцкіх актывістаў у знак маральнай падтрымкі, спадзяемся, атрымаюць асуджаныя за падзеі 19-га снежня 2010 года ў Менску Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Зміцер Бандарэнка, Павел Севярынец, Эдуард Лобаў, Зміцер Дашкевіч, а таксама Мікалай Аўтуховіч, Алесь Бяляцкі, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч.

 

Грамадскія актывісты з Баранавіч віншуюць палітвязняў з Днём Волі

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international