24 верасьня на Кастрычніцкай плошчы адбыліся новыя затрыманьні

2006 2006-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»


Як паведаміла прэс-служба МФ, 24 верасьня ўвечары на цэнтральнае плошчы г.Менску, якая была названая ў гонар нацыянальнага героя Беларусі, Кастуся Каліноўскага, адбылася невялікая, але вельмі значная па сваім зьмесьце акцыя.

Малады людзі ў 20.00 прыйшлі на пл.Каліноўскага і, усталяваўшы сьвечы Салідарнасьці, селі моўчкі на тым самым месцы, дзе 6 месяцаў таму знаходзілася намётавае мястэчка.

Пасьля некалькіх хвілінаў акцыя была разагнаная міліцыянтамі. Супрацоўнікі КДБ здымалі ўсё на відэа. Былі затрыманыя 8 чалавек, якіх пазьней адвезьлі ў Цэнтральны РУУС. Пасьля некалькіх гадзінаў "высьвятленьня асобаў" усе ўдзельнікі акцыі былі вызваленыя. Сярод затрыманых былі тры актывісты Маладога Фронту.

Акцыі Салідарнасьці з палітвязьнямі і зьніклымі палітыкамі зараз адбываюцца па ўсёй краіне. Гэтае мерапрыемства таксама зьвязанае з кампаніяй, якую распачаў Малады Фронт за вызваленьне свайго лідэра - Зьмітра Дашкевіча, аднаго з актыўных удзельнікаў намётавага лагеру, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары на Валадарскага.

Трэба дадаць, што днямі ў Магілёве мясцовымі актывістамі была вывешана расьцяжка з лозунгам "Свабоду Дашкевічу!". Таксама перад будынкам магілёўскага КДБ зьявіліся надпісы "
SS = КДБ" і "Свабоду Дашкевічу!".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international