Рыгору Грыку другі раз запар забаранілі пікет

2012 2012-03-21T14:06:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-vykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі гарвыканкам

Грамадскі актывіст Рыгор Грык 20 сакавіка атрымаў ліст за подпісам намеснікама старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дз. Касцюкевіча. У ім паведамляецца, што Баранавіцкі гарвыканкам не дае дазволу на правядзенне пікету 25 сакавіка 2012 года ў старым парку горада.

Падчас пікета Рыгор Грык хацеў выказаць пратэст супраць збяднення людзей у сувязі з ростам коштаў на тавары, паслугі і замаражванне заробкаў. У адказе чыноўніка сказана, што заява Рыгора Грыка парушае артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997 № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах” (у рэдакцыі Закона РБ ад 08.11.2011 № 308-З). Праўда, якую норму закона парушыў заяўнік, супрацоўнік ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Сяргей Пяцігораў адмовіўся назваць.

Сёлета гэта ўжо чацверты запар пікет, які не дазваляе Баранавіцкі гарвыканкам. З пачатку года былі забаронены пікеты, якія планавалі правесці грамадскія актывісты Віктар Цяпін, Рыгор Дружынін і двойчы Рыгор Грык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international