Валянціна Стэфановіча дадалі ў сьпіс невыяздных з-за “ўхіленьня ад прызыву” (дакумент)

2012 2012-03-21T15:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/european_belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч наведаў падраздзяленьне па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства, каб даведацца, па якой прычыне яму абмежаваны выезд за межы Беларусі.

У дэпартаменце заявілі, што Валянцін Стэфановіч ўнесены ў сьпіс невыяздных па прычыне “ухіленьня ад мерапрыемстваў па прызыву”. Гэта было здзейснена па прадстаўленьню нейкага Чарэдніка А. В. Праваабаронца наведаў раённы ваенкамат, у якім стаіць на ўліку. Там адмаўляюць факт прызыву, паколькі Валянцін Стэфановіч даўна звольнены ў запас. У Менскім гарадскім ваенкамаце таксама абверглі інфармацыю аб прызыве намесьніка старшыні “Вясны”.

Нагадаем, што 11 сакавіка Валянцін Стэфановіч не змог выехаць зь Беларусі. На беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” супрацоўнікі памежнай службы паведамілі, што яму адмоўлена ў выезьдзе.

На сёньняшні дзень вядома 12 прозвішчаў тых, каму забаронены выезд з Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international