Віцебскую актывістку аштрафавалі за салідарнасць з Сяргеем Каваленкам

2012 2012-03-20T18:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siemienchukova-viciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя Алены Семенчуковай у падтрымку Сяргея Каваленкі

Акцыя Алены Семенчуковай у падтрымку Сяргея Каваленкі

Алена Семенчукова, актывістка "Еўрапейскай Беларусі", выйшла ў цэнтр гораду з плакатам "Свабоду Сяргею Каваленку". Яе затрымалі, склалі пратакол за парушэнне заканадаўства аб вулічных акцыях ды завезлі ў суд.

Суддзя Чыгуначнага райсуду Алена Цыганкова аштрафавала  Алену Семенчукову, за правядзенне несанкцыянаванай акцыі. Штраф памерам 175 тысяч рублёў дзяўчына збіраецца аспрэчыць.

"Алена не адмаўляла таго, што выйшла з плакатам на знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам, які зараз знаходзіцца ў мінскай турме і трымае галадоўку. Але дзяўчына не прызнала сваёй віны: сказала, што не парушала заканадаўства, а выкарыстоўвала сваё права на свабоду выказвання ўласных перакананняў", - распавёў праываабаронца Павел Левінаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international