У Брэсце ладзяць акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам

2012 2012-03-21T11:20:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalienka-kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Сяргей Каваленка (здымак svaboda.org)

Мясцовыя грамадскія актывісты адмысловымі ўлёткамі прыцягваюць увагу жыхароў гораду да падзеяў, што адбываюцца вакол асобы віцебскага апазіцыянера.

На ўлётках, якія з’явіліся ў шматлюдных месцах Брэста змешчаны фотаздымкі схуднелага Сяргея Каваленкі, зробленыя падчас судовага працэсу на ім, а таксама фота суддзі. Подпіс пад улеткамі: “Думаеце вас гэта не закране? Чакайце новы ГУЛАГ!”

Адначасова грамадскія актывісты напісалі лісты падтрымкі палітвязню і яго родным. Таксама яны працягваюць збор ахвяраванняў, каб падтрымаць жонку і дзяцей Сяргея, што апынуліся зараз у цяжкім матэрыяльным становішчы. У храмах Брэста адбываюцца сумесныя малітвы сябраў дэмакратычных арганізацый за выратаванне жыцця Сяргея Каваленкі, здароўе якога падарванае працяглай галадоўкай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international