Чаму пра забарону мітынгу на 25 Сакавіка гарадзенцам паведамляе міліцыя?

2012 2012-03-21T11:04:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chilmanovic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч

У Гародні міліцыя папярэджвае заяўнікоў мітынгу ў Дзень Волі пра адказнасць.

20 сакавіка ў Гародні супрацоўнікі міліцыі загадзя папярэджвалі заяўнікаў мітынгу да Дня Волі на 25 сакавіка пра адказнасць у выпадку правядзення несанкцыянаваных акцый, якія будуць парушаць грамадскі парадак.

Аднаму з заяўнікоў Юрыю Істоміну тэлефанавалі з міліцыі днём і пыталіся, дзе і калі яго можна ўбачыць. На кватэру Уладзіміра Хільмановіча прадстаўнік міліцыі прыходзіў а шостай вечара, але гаспадара яшчэ не было дома. Пазней маёр міліцыі патэлефанаваў на хатні нумар і спытаў, ці будзе ён дома. Хільмановіч пацвердзіў, што будзе, пасля чаго маёр прыехаў і паведаміў, што заяўнікам у правядзенні мітынгу 25 сакавіка ў Гародні адмоўлена.

Між тым за пяць дзён да заяўленага мерапрыемства гарвыканкам так і не паведаміў заяўнікам сваё афіцыйнае рашэнне. Нібыта рашэнне пра адмову было прынятае 19-га сакавіка.

Улады не знайшлі магчымасці праінфармаваць грамадскіх актывістаў?    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international