КДБ спрабуе пазбавіць Віктара Бузінаева апякунства над бацькамі?

2012 2012-03-21T10:51:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў даведаўся з тэлефанавання сацыяльных работнікаў, што яго збіраюцца пазбаўляць апекі над бацькамі. Актывіст упэўнены, што робяць гэта па палітычных матывах.

- Мой тата, Сцяпан Прохаравіч, інвалід першай групы па зроку, маці - былы вязень фашысцкага канцлагера, і я амаль пяць год ў іх апякун, - распавядае Віктар Бузінаеў. – Ніякіх нараканняў і тым больш праверак і камісій за гэты час не было, а тут раптам адразу пагражаюць пазбаўленнем апякунства.  Пакуль мяне не было з бацькамі, прыехалі людзі са службы сацабароны Першамайскага раёна, паразмаўлялі з імі і сышлі. А потым па тэлефоне мне заявілі, што паколькі я ў момант візіту правяраючых не быў з бацькамі, мяне пазбавяць апекі над імі.

Калі сп. Бузінаеў 20 сакавіка пайшоў у службу сацыяльнай абароны, там у прыватнай размове яму прызналіся, што робяць гэта па просьбе супрацоўнікаў КДБ.

Віктар Бузінаеў прасіў у сацыяльных работнікаў паказаць яму прадпісанне з раскладам, па якім ён мусіць даглядаць за бацькамі, але яны не здолелі знайсці такую паперу.

Сцяпан Бузінаеў, бацька актывіста, абураны дзеяннямі сацыяльных работнікаў. Ён напісаў заяву ў службу сацабароны, у якой просіць патлумачыць, на чым грунтуецца рашэнне пазбавіць яго сына апякунства.

- Гэта нейкі абсурд, не можа мой сын 24 гадзіны ў суткі стаяць ля мяне, як медсястра! Ён і так практычна кожны дзень, а то і па некалькі разоў на дзень, бывае ў нас, дапамагае. Ён сваімі рукамі зрабіў прыбудову да нашага дома, праклаў праводку, газавае ацяпленне і гэтак далей. Гэта можа пацвердзіць любы наш сусед. Я глыбока абураны дзеяннямі гэтай арганізацыі, яны супярэчыць усяму таму, што гаворыцца і дэкларуецца кіраўніцтвам краіны і СМІ, - дзеліцца ўражаннямі Сцяпан Бузінаеў.

Заява бацькі бабруйскага лідара АГП накіраваная ў службу сацыяльнай бяспекі Першамайскага раёна. Там сям’і Бузінаевых параілі чакаць пісьмовага адказу па пошце.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international