Бабруйчанін, якога аб’явілі ў вышук, насамрэч міліцыі не патрэбны

2012 2012-03-21T10:38:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daktylaskapija1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскі актывіст Вячаслаў Шэлег пайшоў мяняць правы на кіраванне аўтамабілем у ДАІ і нечакана даведаўся, што знаходзіцца ў вышуку. У мясцовым УУС яму нават выдалі на рукі адпаведную даведку, з якой … адпусцілі дахаты.

- Сітуацыя атрымалася камічная, - здзіўляецца Вячаслаў Шэлег. – Правы ў мяне пратэрмінаваліся ў студзені, і я пайшоў у ДАІ. Там мне паведамілі, што я невыязны, знаходжуся ў розшуку, і правы мне не дадуць. Давялося пісаць скаргу на дзеянні даішнікаў. У выніку, правы мне выдалі, прычым зрабілі іх хвілін за 10. Калі іх выдавалі, выбачыліся, і сказалі, што “нехта мае на вас зуб”. Можа, гэта звязана з парламенцкімі выбарамі неяк, бо раней я ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях, і таксама розныя органы чынілі мне перашкоды…

Вячаслаў Шэлег даслаў запыт ва УУС аблвыканкама, каб яму патлумачылі прычыну, чаму ён апынуўся ў вышуку. Пасля гэтага яму прапанавалі прыйсці ў мясцовае упраўленне унутраных спраў, каб атрымаць даведку.

- У даведцы гаворыцца што я, Вячаслаў Шэлег, ураджэнец Бабруйска, аб’яўлены ў розшук Кіраўскім РАУС па сістэме пошуку асобаў, якія ўхіляюцца ад дактыласкапіі. Пры чым тут кіраўская міліцыя, я не зразумеў, а таксама не зразумеў, адкуль усплыла гэтая дактыласкапія. Я нават адносна нядаўна, у лютым, быў у міліцыі – мяняў пашпарт, і ніхто мне пра жаданне ўзяць мае адбіткі не казаў, не атрымліваў я і адмысловых позваў па пошце. Пацікавіўся ў супрацоўніка інфармацыйнага цэнтра маёра Садоўнікава, які мне выдаў гэтую даведку, што мяне зараз чакае. Кажу: “што, арыштуеце мяне тут зараз?” А ён адказвае, каб ішоў дахаты, бо яны не будуць з гэтай праблемай разбірацца. Атрымалася, што я ў вышуку, але нікому не патрэбны?! – нічога не разумее бабруйскі актывіст. – Я яшчэ спытаў у маёра міліцыі, ці магу выехаць за мяжу, але ён адказаў, што гэта не ў іх кампетэнцыі.

Па словах Вячаслава Шэлега, пасля ўсіх гэтых размоваў у яго з’явілася адчуванне, што ніхто з міліцыянтаў, разумеючы неабходнасць, не можа выкрэсліць яго прозвішча з вышуковай базы - не хочуць браць на сябе такую адказнасць.   

Даведка Бабруйскага УУС Вячаславу Шэлегу пра тое, што знаходзіцца ў вышукуа

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international