Украіна асудзіла пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва

2012 2012-03-21T09:20:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Украіна падтрымлівае заяву Еўрасаюза, які асудзіў смяротнае пакаранне абвінавачаных у тэракце ў мінскім метрапалітэне.

Пра гэта «Украінскім Навінам» паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі Міністэрства замежных спраў Украіны Алег Валошын.

Па яго словах, Украіна заўсёды паслядоўна выступала за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, што адпавядае агульным крытэрам, прынятым у Еўропе.

Нагадаем, што вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан рашуча асудзіла пакаранне смерцю Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. На яе думку, судовы працэс супраць двух абвінавачаных быў праведзены неналежным чынам, у тым ліку ім не далі права абараніць сябе. ЕС, па яе словах, выступае супраць смяротнага пакарання пры любых абставінах

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international