«Малады фронт» распачынае акцыі ў абарону арыштаванага Зьміцера Дашкевіча

2006 2006-09-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасьня ва ўправе БНФ адбылася прэс-канфэрэнцыя сяброў арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука, Насты Палажанкі і Паўла Красоўскага. Нагода: арышт і высоўваньне афіцыйнага абвінавачваньня сустаршыні «МФ» Зьмітру Дашкевічу.

Як паведамляе “Наша Ніва”, юнакі сказалі, што ўжо найбліжэйшым часам яны зьбіраюцца распачаць агульнарэспубліканскую кампанію, якая будзе мець на мэце вулічныя акцыі, вывешваньне расьцяжак і многае іншае. Актывісты зьбіраюцца праводзіць акцыі да той пары пакуль Дашкевіч ня будзе вызвалены.

Юрыст Валянцін Стэфановіч адзначыў, што для Зьмітра Дашкевіча была абраная мера стрыманьня, як утрыманьне пад вартай, з той нагоды, што ён аднойчы не зьявіўся на допыт, хоць загадзя паведаміў у пракуратуру аб тым, што ня зможа на ім быць, а таксама таму, што не пражывае стала на месцы прапіскі – у Старых Дарогах.

Моладзь выказала ўпэўненасьць у тым, што нягледзечы на крымінальны перасьлед, «Малады фронт» будзе працгваць сваю дзейнасьць, як у сталіцы, гэтак і ў рэгіёнах. Таксама была выказана жаданьне працаваць у самых неспрыяльных умовах.

Прайшоў чарговы допыт па справе «Маладога фронту» Сержука Лісічонка. Наста Палажанка выказала думку, што Дашкевіч на судзе ня будзе адмаўляцца ад удзелу ў «Маладым фронце», ён мае па гэтым пытаньні досыць прынцыповаю пазыцыю.

Дарэчы, ад Зьмітра з Валадаркі пачалі прыходзіць першыя лісты. Ён піша, што трымаецца досыць добра, хоць камэра перанаселеная на 12 месцаў 20 арыштантаў. Большасьць зь іх паліць, а Дашкевіч ня можа пераносіць тытунёвага дыму. Разам з тым ён не губляе надзеі і верыць, што ўжо досыць скора апынецца на волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international