Нарвэгія зьвярталася да Беларусі не праводзіць расстрэлаў

2012 2012-03-20T15:18:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністар замежных спраў Нарвэгіі — краіны, якая летась у ліпені перажыла сэрыю тэрактаў, Ёнас Гар Сторэ выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу падазраваных у тэрарызьме беларусаў Кавалёва і Канавалава.

«Судовы разбор і тое, як ён быў праведзены, дае падставы сумнявацца ў законнасьці прысуду гэтым двум зьняволеным», — адзначыў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Нарвэгіі.

У заяве міністра адзначаецца, што Нарвэгія, нягледзячы на леташнюю трагедыю, выступае супраць выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня і што «гэтая пазыцыя была выразна выказаная амбасадару Беларусі, калі яго запрасілі ў нарвэскае МЗС на пачатку сакавіка».

Паводле матэрыялаў сьледзтва па справе Андэрса Брэйвіка, суд над якім мае пачацца 16 красавіка, міністар Ёнас Гар Сторэ займаў верхнюю пазыцыю ў сьпісе асобаў, якіх Брэйвік зьбіраўся зьнішчыць першым чынам. Кіраўнік МЗС і яшчэ 11 вядомых у краіне палітыкаў, паводле тэрарыста, складалі групу «галоўных здраднікаў» краіны, або групу «А».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international