Актывісты Бялыніцкага раёна віншуюць палітвязняў з Днём Волі

2012 2012-03-20T14:20:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinshavanni-25sakavika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты Бялыніцкага раёна віншуюць палітвязняў з Днём Волі

Актывісты Бялыніцкага раёна віншуюць палітвязняў з Днём Волі

Лісты са словамі падтрымкі і віншаванні з надыходзячым Днём Волі даслалі ўсім беларускім палітвязням 20 сакавіка грамадскія актывісты з Бялыніцкага раёна.

“Віншаванні давялося ў асноўным пісаць ў лістах, бо, на жаль, віншавальных паштовак са святам 25 Сакавіка здолелі набыць усяго некалькі, - распавядае Барыс Вырвіч. – Мы пажадалі палітвязням захоўваць аптымізм і веру ў тое, што ў хуткім часе ўсё будзе добра як у іх асабіста, так і ў жыцці ўсёй нашай краіны. Спадзяемся, што наша падтрымка хоць крыху палепшыць настрой гэтым мужным людзям”.

Па словах Барыса Вырвіча, у чарговых нумарах рэгіянальных маланакладных газет “Рэгіён” і “Паходня” будуць змешчаны інфармацыйныя матэрыялы пра беларускіх палітвязняў:

“Мы павінны нагадваць жыхарам краіны, што ў беларускіх турмах і выпраўленчых калоніях знаходзяцца людзі, якія адбываюць пакаранне толькі за свае палітычныя перакананні”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international