У 14-00 актывісты незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт ладзяць прэс-канфэрэнцыю з нагоды прад'яўленьня афіцыйнага абвінавачаньня Зьміцеру Дашкевічу
22.09.2006.
21 верасьня паплечнікі Зьмітра Дашкевіча даведаліся аб тым, што яму выставілі афіцыйнае абвінавачаньне ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Зьмітру пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі. Журналісты спадзяюцца, што змогуць задаць пытаньні і іншым фігурантам крымінальнай справы Сяржуку Лісічонку і Алегу Корбану.Нагадаем: у часе выбарчай кампаніі крымінальныя справы супраць актывістаў “Маладога фронту” распачалі супрацоўнікі Камітэту барацьбы з тэрарызмам. У раённых пракуратурах апыталі дзесяткі сьведак. У рэгіёнах сьледчыя спынілі некалькі крымінальных справаў.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









