Грамадскія актывісты Гомельшчыны стварылі фільм пра сталінскія рэпрэсіі

2012 2012-03-20T12:42:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/linija_stalina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі актывісты кааліцыі «Наша альтэрнатыва» скончылі здымкі і мантаж дакументальнага фільму «Лінія Сталіну – Гомельскі рэгіён». Здымкі пачаліся ў жніўні 2011 года, за некалькі месяцаў актывісты апыталі сотні жыхароў дзесяткаў вёсак Гомельскай вобласці, каб здабыць дакументальныя сведчанні пра сталінскія рэпрэсіі.

Фільм заснаваны на сведкавых паказаннях жыхароў рэгіёну, якія памятаюць тыя жахлівыя часы, ці якія страцілі ў час рэпрэсій сваіх бацькоў, сваякоў, аднавяскоўцаў. Аўтар ідэі і каардынатар праекту Кастусь Жукоўскі сумесна з іншымі актывістамі, грунтуючыся на ўспамінах сведак злачынстваў 1930-1953-х гадоў, паказалі альтэрнатыўны погляд на «Лінію Сталіна» і тое, што гэта не абарончы рубеж у Мінскай вобласці, а лінія тэрору і рэпрэсій супраць народа, якая прайшла амаль праз кожную сям'ю.

Працягласць фільма 35 хвілін. У стварэнні стужкі прымалі удзел Кастусь Жукоўскі, Алесь Сівакоў, Ларыса Шчыракова, Сяржук Саладухін, Андрусь Цянюта, Яўген Якавенка і Андрэй Папоў. Паглядзець фільм можна ў інтэрнэце па спасылцы: http://www.youtube.com/watch?v=Pn4p4HPWFhQ

Гэта не першая спроба гомельскіх актывістаў звярнуць увагу грамадскасці на тое, што ўлады адмаўляюць факт сталінскіх рэпрэсій. Раней актывісты знялі аматарскі дакументальны фільм на гэтую ж тэму - «Лес смерці». У 2007 годзе пры раскопках пошукавы батальён Міністэрства абароны знайшоў парэшткі масавых пахаванняў забітых людзей. Жыхары навакольных вёсак сцвярджалі, што менавіта ў гэтым лесе, ва ўрочышчах Тры Слупы і Боркі, супрацоўнікі НКУС забівалі людзей, але ўлады не прызналі гэты факт, спыніўшыся на версіі, што тут пахаваныя чырвонаармейцы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international