FIDH рашуча асуджае пакаранне смерцю двух маладых людзей у выніку абуральна несправядлівага суда

2012 2012-03-19T16:42:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 сакавіка 2012 года былі пакараныя смерцю Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, праз два дні пасля таго, як прэзідэнт Лукашэнка адхіліў іх просьбу аб памілаванні.

Двое мужчын былі асуджаныя да смяротнага пакарання 30 лістапада 2011 года па абвінавачванні ў арганізацыі магутнага выбуха ў метро Менска ў красавіку 2011 года.

“Гэтыя пакаранні з’яўляюцца яшчэ адной ілюстрацыяй поўнай адсутнасці незалежнай судовай сістэмы ў Беларусі, бо віна двух маладых людзей не была дакладна ўстаноўленая, а суд не быў справядлівым. Падобна на тое, што гэтыя расстрэлы былі спробай прымусіць замаўчаць двух непатрэбных сведкаў”, сказала прэзідэнт FIDH Сухэр Белхасэн.

Абодва мужчыны былі арыштаваныя 12 красавіка 2011 года ў якасці асноўных падазраваных у арганізацыі выбуха на станцыі менскага метро, размешчанай у 100 метрах ад будынка прэзідэнцкай адміністрацыі, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў таксама абвінавачваліся ў арганізацыі выбухаў у Віцебску і Менску ў 2005 і 2008 гадах.

Супярэчлівыя паказанні ў ходзе судовага разбіральніцтва паставілі пад сумнеў удзел абвінавачваных у арганізацыі выбухаў. Дзмітрый Канавалаў адмовіўся ад сваіх раней дадзеных паказанняў, у якіх ён прызнаў сваю сувязь з рознымі выбухамі, сцвярджаючы, што ён прызнаўся ў гэтых злачынствах пад псіхалагічным ціскам і катаваннямі. Акрамя таго, назіральнікі паведамілі пра сур’ёзныя працэсуальныя парушэнні падчас папярэдняга следства і судовага разгляду справы, якія з’яўляюцца дастатковай падставай для абуральнага парушэння правоў абвінавачаных на празрыстае і бесстаронняе судовае разбіральніцтва. У судзе не былі ўстаноўленыя ні матыў, ні дакладныя абставіны здзяйснення злачынства. Акрамя таго, элементы доказаў, па якіх мужчыны былі асуджаныя, ужо знішчаныя па рашэнні суда.

“Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе, якая ужывае смяротнае пакаранне. 70% краінаў свету адмянілі смяротнае пакаранне заканадаўча або на практыцы. Гэтымі пакараннямі смерцю улады Беларусі, на жаль, вырашылі пайсці насуперак глабальнай прагрэсіўнай тэндэнцыі”, дадала Сухэр Белхасэн.

FIDH заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы і неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international