Бабруйск: Іншадумцаў прыраўнялі да фашыстаў

2012 2012-03-19T15:44:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bj-redakcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

Рэдакцыя газеты "Бабруйскае жаццё"

Рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” працягвае ствараць адмоўны і агрэсіўны імідж мясцовым іншадумцам. Але на гэты раз газета абрала не варыянт “журналісцкага расследвання”, а “ліст чытачкі М. Шчарбаковай”, які з’явіўся ў № 21 выдання.

Шэраговая чытачка “БЖ” не толькі дэманструе сур’ёзную абазнанасць у сучасных палітычных працэсах, але і стварае тэкст, варты пяра бывалага ідэолага. Аўтар доўга разважае наконт магчымасцяў, якія ёсць у беларускай моладзі, і пераходзіць на сацыяльныя сеткі ў інтэрнэце, якія, на яе погляд, хаваюць шмат небяспекі. Пры гэтым яна аб’ядноўвае да кучы іншадумцаў, фашыстаў і нават каўказцаў з боепрыпасамі.

“Дастаткова ўзгадаць зусім нядаўнія гарадскія падзеі – “пляскальшчыкаў па серадах”, кіданне ў будынак дзяржаўнага органа бутэлек з запальваючымі сумесямі, біццё шкла з будынку мясцовай сінагогі і нанясенне фашысцкіх свастык на яго фасадзе, затрыманне на тэрыторыі горада выхадцаў з каўказа з цэлым арсеналам боепрыпасаў”, - піша Шчарбакова, і працягвае згушчаць фарбы з дапамогай успамінаў пра “масавыя пагромы ў сталіцы  падчас выбараў… выбух у метро, несанкцыянаваныя мітынгі”.

Чытачка “БЖ”, якая называе сябе “маці непаўнагадовага падлетка”, апантаная тэорыяй змовы, выказвае меркаванне, што сацыяльныя сеткі  могуць прывесці “да стварэння нейкага моладзевага руху кшталту югаслаўскага “Адпора”, грузінскай “Кмары”, украінскай “Пары”. Панацэю ад рэвалюцыйных хвароб спадарыня Шчарбакова бачыць у ідэалагічна правільным кантраляванні інтарэсаў дзяцей.

“Хачу перасцерагчы усіх бацькоў ад згубнага ўплыву на нашых дзяцей інтэрнэт-інфармацыі. На мой позірк, трэба навучыць іх выразна аддзяляць дрэннае ад добрага і карыстацца інтэрнэтам на карысць сабе і сям’і”, - павучае аўтар ліста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international