Аляксандар Казулін ужо дастаўленыў калонію Віцьба-3, два тыдні ён будзе знаходзіцца на каранціне.
21.09.2006.
ПЦ "Вясна" атрымаў падцьверджаньне, што палітзьняволены Аляксандар Казулін ужо дастаўлены ў калонію "Віцьба-3". Згодна са звычайнай працэдурай, ён два тыдні будзе знаходзіцца на караньціне, пасьля чаго, па словах намесьніка па ідэалагічнай працы Коваля Кліма Міхайлавіча, будзе хутчэй за ўсё працаваць загадчыкам бібліятэкі для асуджаных. Таксама сп. Коваль зазначыў, што калонія з'яўляецца ўзорнай, разьлічаная яна на 700 месцаў, харчаваньне там добрае, таму асаблівых хваляваньняў наконт ўмоваў ўтрыманьня не павінна ўзьнікаць. Што тычыцца спатканьняў са сваякамі, то для Аляксандра Казуліна не будзе ніякіх выключэньняў, дазвол на іх будзе атрымлівацца на агульных падставах .Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










